Плошча Перамогі ў Мінску – памятнае месца ў гонар подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Плошча Перамогі знаходіцца на праспекце Незалежнасці.
У 1954 г. у цэнтры плошчы быў устаноўлены велічны помнік воінам Чырвонай Арміі і партызанам, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны – манумент Перамогі – абліцаваны шэрым гранітам абеліск вышынёй амаль 40 метраў. Чатыры грані пастамента абеліска аформлены бронзавымі гарэльефамі, створанымі беларускімі скульптарамі:
Абеліск вянчае выява ордэна Перамогі.
3 ліпеня 1961 года каля падножжа абеліска запалены Вечны агонь.
Цяпер плошча Перамогі ў Мінску з'яўляецца месцам, куды прыходзяць ушанаваць памяць мільёнаў загінуўшых у час Другой сусветнай вайны. Многія пары маладых прыязджаюць да манумента Перамогі, каб ускласці кветкі да Вечнага агню.
Пад зямлёй манумент акружаны кальцавой абходнай галерэяй, якая пераходзіць у круглую мемарыяльную залу, прысвечаную памяці загінуўшых у гады вайны герояў. У цэнтры вянок з мастацкага шкла з падсветам знутры – сімвал Вечнага агню памяці.
Плошчу акружаюць будынкі, узведзеныя ў 50-я гады XX ст.
На плошчы Перамогі знаходзіцца галоўны ўваход у Парк імя М.Горкага – папулярнае месца адпачынку.
Плошчу Перамогі можна ўбачыць у час прагулкі ў цэнтры Мінска.
Прама на плошчы размешчана станцыя метро, якая так і называецца – «Плошча Перамогі».
Як праехаць на плошчу Перамогі ад месца вашага пражывання, можна ўдакладніць у персаналу гасцініцы.
У Мінску шмат гасцініц – ад раскошных пяцізоркавых атэляў новай пабудовы да бюджэтных, цэны ў якіх пачынаюцца ад 30 долараў ЗША.
У Мінску мноства мясцін, якія цікава наведаць:
Аднадзённыя экскурсіі з Мінска: