Як перамяшчацца па Беларусі? Колькі каштуе праезд у грамадскім транспарце? Дзе забраніраваць і купіць білеты?
Беларусь – краіна з развітой транспартнай сістэмай, таму адпраўляючыся ў падарожжа без дапамогі турфірмы, вы можаце самастойна распрацаваць маршрут і выбраць найбольш зручны спосаб перамяшчэння.
Адзін з самых кафортных і надзейных варыянтаў – паездка па чыгунцы. Маршрутная сетка ўнутры краіны ахоплівае больш як 2100 населеных пунктаў.
Беларуская чыгунка прапануе зручны фармат пасажырскіх перавозак:
У залежнасці ад скорасці руху паяздоў, часу спынення ў населеных пунктах рэгіянальныя і міжрэгіянальныя лініі падзяляюцца на бізнес-клас і эканом-клас.
Расклад руху паяздоў па Беларусі вы знойдзеце тут.
Купіць білеты на поезд можна асабіста ў касах на станцыях, а таксама заказаць па тэлефоне або анлайн – з дастаўкай (у Мінску, Гомелі, Магілёве) і без дастаўкі (аформіць у касе на працягу названага аператарам тэрміну).
На ўнутраныя і некаторыя міжнародныя лініі можна аформіць электронны білет, аплаціўшы яго праз Інтэрнэт з дапамогай банкаўскай пластыкавай карткі, сістэм электронных грошай EasyPay і WebMoney. Пры наяўнасці электроннай рэгістрацыі, пры пасадцы ў поезд, дастаткова прад'явіць пашпарт.
Кошт праезду на чыгунцы Беларусі невысокі і вар'іруецца ў залежнасці ад лініі, класу, катэгорыі вагона. Напрыклад, білет з Брэста ў Віцебск – практычна праз усю краіну – на поездзе міжрэгіянальных ліній каштуе:
У паяздах Беларускай чыгункі аказваюць платныя і бясплатныя паслугі.
Бясплатна вам:
Курэнне ў вагонах забаронена, акрамя паяздоў міжнародных зносін, дзе для курэння ёсць спецыяльна адведзеныя месцы.
У Беларусі дзейнічае 20 буйных чыгуначных вакзалаў з развітой інфраструктурай і комплексам паслуг для пасажыраў. На станцыях у гарадах і пасёлках вам таксама прапануюць добры сэрвіс. На невялікіх станцыях працуюць білетныя касы і гандлёвыя кіёскі.
Падарожнічаць па Беларусі можна на аўтобусе або маршрутным таксі.
Расклад прыгарадных, міжгародніх і міжнародных рэйсаў, а таксама кошт білетаў і інфармацыю аб наяўнасці месц можна знайсці тут.
Білеты на праезд у аўтобусах міжгародніх і прыгарадных зносін можна набыць анлайн з выкарыстаннем плацежных сістэм WebPay і iPay.
Ва ўсіх гарадах Беларусі дзейнічаюць аўтавакзалы або аўтастанцыі, дзе можна купіць білеты, правесці час у чаканні рэйса, перакусіць.
У Мінску пасажыраў прымаюць аўтавакзал Цэнтральны і аўтастанцыі Паўднёва-Заходняя, Аўтазаводская.
Акрамя аўтаперавозчыкаў сістэмы Міністэрства транспарту і камунікацый, у Беларусі развітая сетка прыватных маршрутных таксі.
Беларусь – адносна невялікая краіна, таму рэгулярных унутраных авіярэйсаў няма. Нацыянальны аэрапорт "Мінск" прымае міжнародныя рэйсы, якія звязваюць беларускую сталіцу з рознымі краінамі свету.
Дзеючыя аэрапорты абласных цэнтраў прымаюць чартарныя самалёты, грузавы транспарт, лайнеры, якія робяць непрадбачаную пасадку. Акрамя таго, з Гомеля, Гродна і Брэста ажыццяўляюцца рэгулярныя авіярэйсы ў расійскі Калінінград.
У Беларусі 10 рачных партоў, водныя шляхі адкрыты на рэках Днепр, Бярэзіна, Сож, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Нёман, Мухавец, Днепра-Бугскім канале. Аднак пасажырскія перавозкі па вадзе мала запатрабаваны. У перыяд навігацыі некалькі разоў на тыдзень ажыццяўляюцца рэйсы з партоў Рэчыцы, Гомеля, Пінска.
Затое ў цёплы сезон вялікай папулярнасцю карыстаюцца водныя турыстычныя экскурсіі. Прагулкі на цеплаходах арганізуюцца ў:
Па знакамітым Аўгустоўскім канале таксама ходзіць рачны трамвай на 12 пасажыраў: ён больш мабільны, чым цеплаход, лягчэй вытрымлівае шлюзаванне, менш шумны.
Да берага Прыпяці ў Тураве прышвартавана плывучая гасцініца "Палессе". Гэты камфартабельны атэль на 8 кают ажыццяўляе рачныя круізы па 6 распрацаваных маршрутах працягласцю да трох сутак. На цеплаходзе-буксіры "Прыпяць" таксама ёсць 5 кают для адпачывальнікаў.
У Мінску і іншых гарадах Беларусі вы можаце скарыстацца грамадскім транспартам:
У Мінску працуе адзіны ў Беларусі метрапалітэн.
Білеты для аплаты праезду ў грамадскім гарадскім транспарце можна набыць у кіёску на прыпынку, у кандуктара або ў вадзіцеля.
Сёння ў Мінску праезд у наземным грамадскім транспарце (аўтобусе, тралейбусе, трамваі) каштуе Br0,85 за адну паездку, у метро – Br0,90. У іншых гарадах краіны, як правіла, кошт праезду меншы.
Для шматразовых паездак па горадзе можна набыць праяздны білет на адзін або некалькі відаў транспарту тэрмінам на 1,2, 3, 10, 15, 30 або 90 сутак (з даты продажу). Таксама вы можаце выбраць праяздны на пэўную колькасць паездак – 10, 20, 30, 40, 50, 60 і 100.
Маршруты і расклад руху гарадскога транспарту ў Мінску можна знайсці тут.
За безбілетны праезд у грамадскім транспарце ў Беларусі прадугледжаны штрафы: