Праект BELARUS.BY рэалізуецца з мэтай прадастаўлення ключавой інфармацыі аб Рэспубліцы Беларусь у сусветнай сетцы Інтэрнэт для тых, хто цікавіцца нашай краінай, яе славутымі турыстычнымі мясцінамі і эканамічным патэнцыялам.
Гэты сайт створаны і суправаджаецца спецыялістамі інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА (РУП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва").
Сайт мае тры ідэнтычныя версіі – на англійскай, рускай і беларускай мовах, а таксама ў канцы 2015 года была адкрыта кітайская версія. У будучым колькасць моўных версій плануецца пашырыць.
Структура сайта ўлічвае інтарэсы розных катэгорый карыстальнікаў.
У раздзеле "Пра Беларусь" змяшчаюцца асноўныя звесткі аб геаграфіі, насельніцтве, гісторыі і культуры краіны.
Рубрыка "Турызм" інфармуе аматараў падарожжаў аб прыродных і гістарычных выдатных мясцінах, а таксама дае ім рэкамендацыі наконт віз, транспарту, страхоўкі, медабслугоўвання і іншых карысных рэчаў, якія робяць паездку бяспечнай і камфортнай.
Інвестары знойдуць важную для іх інфармацыю эканамічнага і прававога характару ў раздзеле "Бізнес".
"Улада" – рубрыка аб дзяржаўным кіраванні і дзяржаўных інстытутах Беларусі.
Найбольш дынамічным раздзелам з’яўляецца "Прэс-цэнтр", дзе размяшчаюцца навіны Беларусі, цікавыя для замежжа, прычым не толькі тэкставыя, але і ў фота- і відэафармаце. У асноўным гэта падзеі знешняй палітыкі.
Навіны эканамічнага жыцця размяшчаюцца ў раздзеле "Бізнес" (рубрыка "Бізнес-навіны").
Найбольш значныя падзеі ў сферы дзяржаўнага кіравання можна знайсці ў аднайменнай рубрыцы раздзела "Улада".
Калі Вы зацікаўлены ў доступе да гэтай інфармацыі з Вашага сайта, Вы можаце скачаць і размясціць у сябе банер BELARUS.BY.