Сельскі турызм – адзін з самых прывабных варыянтаў адпачынку ў Беларусі. Маляўнічыя пейзажы, добрая экалогія і непаўторны вясковы каларыт прывабліваюць гасцей у аграсядзібы краіны. Беларусь двойчы аказвалася на першым радку рэйтынгу лепшых краін для агратурызму па версіі National Geographic.
Прыехаўшы на вялікія канікулы або нават на некалькі выхадных дзён, вы можаце:
Сёння ў Беларусі больш за 1300 аграсядзіб (2024). Яны размешчаны ў самых маляўнічых мясцовасцях, аформлены з нацыянальным беларускім каларытам або ў сучасным экастылі.
Шмат сельскіх домікаў для турыстаў знаходзіцца на тэрыторыі або паблізу нацыянальных паркаў "Белавежская пушча", "Нарачанскі", "Прыпяцкі".
Гаспадары аграсядзіб прапануюць гасцям розныя варыянты забаў у адпаведнасці са сваёй спецыялізацыяй. Гэта можа быць:
Менавіта беларускі каларыт – галоўная адметнасць аграсядзіб у нацыянальным стылі, гаспадары якіх распрацоўваюць спецыяльныя культурныя праграмы. Тут можна пачуць мясцовыя легенды і аўтэнтычныя песні, развучыць беларускія танцы і прыняць удзел у старадаўніх народных абрадах, напрыклад, на Каляды, Масленіцу або Купалле. Можна нават згуляць вяселле ў беларускіх традыцыях.
Калі вы цікавіцеся бытам беларускіх вяскоўцаў і хочаце выпрабаваць на сабе старадаўнія заняткі, гаспадары могуць прапанаваць вам адправіцца на сенажаць раніцай (пасля касьбы абавязкова будзе свежае снеданне на лузе), накарміць жывёлу на свойскім падворку, праверыць соты на пчальніку або спячы сапраўдны беларускі хлеб.
І вядома, у аграсядзібе вы папарыцеся ў лазні, дзе прыгатаваны духмяныя венікі і лекавыя травы, азнаёміцеся з народнымі рэцэптамі.
Штогод у трэцюю нядзелю мая праходзіць Дзень адкрытых дзвярэй у беларускіх сядзібах.
Па традыцыі, у гэты дзень гаспадары сядзіб паказваюць жадаючым свае дамы, расказваюць пра паслугі, выдатныя мясціны, гатуюць пачастунак. Многія ўдзельнікі акцыі распрацоўваюць асаблівыя праграмы з экскурсіямі і эксклюзіўнымі стравамі.
Аграэкатурызм у Беларусі становіцца ўсё больш запатрабаваным. Сёння гаспадары аграсядзіб, фермеры, рамеснікі, прадстаўнікі турбізнесу аб’ядноўваюцца ў кластары, прапануючы гасцям шырокі комплекс паслуг, ствараючы ўнікальныя турыстычныя прапановы і ўласныя брэнды.
На працягу года ў розных кутках Беларусі – сельскай мясцовасці і малых гарадах – праходзяць цікавыя фестывалі і святы, многія з якіх набылі міжнародны фармат. Сярод папулярных: