Этнаграфічны турызм у Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Этнатурызм

Этнаграфічны турызм у Беларусі


Якая была Беларусь сотні гадоў таму? Чым унікальная і самабытная яе культура? Якія традыцыі беларусаў вядомы ва ўсім свеце і чым уражвае наша краіна знатакоў аўтэнтычнай спадчыны?

Беларуская культураНа працягу сваёй шматвяковай гісторыі беларускі народ стварыў унікальную культуру. Традыцыйныя народныя святы  і абрады, непаўторны фальклор,  самабытныя рамёствы, нацыянальны касцюм, беларуская кухня – усю гэту багатую спадчыну беражліва захоўваюць у нашай краіне. І вядома, запрашаюць пазнаёміцца з ёю гасцей.

Этнаграфічныя музеі, комплексы і сядзібы

Сёння ў Беларусі ёсць нямала мясцін, дзе можна дакрануцца да старажытнай беларускай культуры і хоць на некалькі гадзін перанесціся з ХХI стагоддзя ў глыбокую даўніну. Сярод іх:

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

            • этнаграфічныя і краязнаўчыя музеі
            • этнаграфічныя комплексы (вёскі) пад адкрытым небам
            • аграсядзібы ў сельскай мясцовасці з нацыянальным беларускім каларытам
            • цэнтры народнай творчасці, традыцыйнай культуры і побыту
            • дамы фальклору
            • дамы рамёстваў

 

Госці музеяў і комплексаў убачаць старадаўнія прадметы побыту і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пачуюць аўтэнтычныя беларускія песні і пазнаёмяцца са старадаўнімі танцамі, пакаштуюць стравы нацыянальнай кухні.

Аграсядзіба "Каля дуба", Дзятлаўскі раёнУ аграсядзібах жадаючыя атрымаюць магчымасць на некалькі дзён акунуцца ў жыццё старадаўняй беларускай глыбінкі. Тут прапануюць прагулкі на пчальнік, сенажаць, у лес; кулінарныя майстар-класы па хлебапячэнні, пляценні кошыкаў або вязанні венікаў; катанне на конях, рыбалку, стральбу з лука, паляванне і шмат іншага.

 

Народныя абрады і святы ў Беларусі

У Беларусі захаваліся дзіўныя народныя абрады і святы, якія і сёння адзначаюць у вёсках і гарадах. Сярод самых вядомых:

Купалле

            • Каляды
            • "Гуканне вясны"
            • Юр'еў дзень
            • Купалле
            • "Зажынкі" (пачатак жніва) і "Дажынкі" (свята збору ўраджаю)

У час гэтых свят у розных кутках краіны праводзяцца народныя гулянні, фестывалі.

Па-сапраўднаму акунуцца ў гісторыю і побыт беларусаў можна, убачыўшы ўнікальныя народныя абрады, якія захаваліся толькі ў адной мясцовасці:

Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі"Адным з самых значных свят сучаснай Беларусі стаў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі", які кожную восень праходзіць у кожным рэгіёне краіны. Ён аб'ядноўвае сучасную традыцыю ўшаноўвання лепшых работнікаў з народнымі абрадамі заканчэння жніва, збору ўраджаю.

На гэты яcкравы фестываль збіраюцца фальклорныя калектывы і народныя танцавальныя ансамблі, майстры-рамеснікі, якія праводзяць майстар-класы і прадстаўляюць гасцям эксклюзіўныя сувеніры.

Беларускія рамёствы

Душа беларускага народа ўвасоблена таксама і ў яго мастацкіх промыслах, адмысловым майстэрстве рамеснікаў, якое перадавалася з пакалення ў пакаленне.

Сувеніры з саломы

У нашай краіне і сёння працвітаюць:

            • кавальская справа
            • ганчарства і кераміка
            • ткацтва і вышыўка
            • салома- і лозапляценне
            • цяслярства і бондарства
            • разьба па дрэве і бяросце

Вырабы майстроў захоўваюцца ў музеях як гістарычная каштоўнасць і выдатныя ўзоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

Нямала твораў беларускіх майстроў сталі сапраўдным здабыткам, сімвалам нашай краіны. Гэта знакамітыя  слуцкія паясы, ручнікі з вёсак Неглюбка і Семежава, фартухі з вёскі Бездзеж, дрыбінскія валёнкі, льняныя лялькі-абярэгі, саламяны павук...

Неглюбскія ручнікіНапрыклад, неглюбскія ручнікі, выкананыя ткачыхамі на драўляных кроснах, вядомыя ва ўсім свеце. На міжнародных выстаўках у Нью-Ёрку, Манрэалі, Токіа, Парыжы, Бруселі яны адзначаны залатымі медалямі. Гэтымі ручнікамі ўпрыгожаны адзін з офісаў Беларусі ў будынку ААН, а музей "Метраполітэн" набыў іх для сваёй калекцыі.

У 2012 годзе ў в. Неглюбка (Веткаўскі раён) упершыню прайшло свята беларускага ручніка, якое стала штогадовым.

Гонар беларускай культуры – нацыянальны касцюм з характэрным бела-чырвоным каларытам, сімвалічнай вышыўкай і, вядома, асаблівымі традыцыямі нашэння. У Беларусі налічваюць больш за 30 разнавіднасцей народных касцюмаў, якія бытавалі  ў розных рэгіёнах краіны.

Музей фартухоў у вёсцы БездзежУ беларускай вёсцы Бездзеж (Драгічынскі раён) знаходзіцца адзіны ў свеце музей фартухоў, дзе сабрана ўнікальная калекцыя прадметаў касцюма, якія сталі сапраўдным брэндам гэтай мясцовасці.

Сёння практычна ў кожным раёне Беларусі ёсць Дамы рамёстваў, дзе вывучаюць прыёмы і тэхналогіі старых майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, праводзяць выстаўкі і майстар-класы, робяць сувеніры.

Горад майстроў на "Славянскім базары ў Віцебску""Гарады" і падворкі майстроў адкрываюцца на ўсіх фестывалях і вулічных святах, якія праводзяцца ў Беларусі. Асаблівую любоў і папулярнасць у гасцей заваяваў "Горад майстроў" на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Праводзяцца таксама і спецыялізаваныя выстаўкі-кірмашы рамеснікаў:

  • выстаўка-кірмаш народных промыслаў "Млын" (Мінск)
  • выстаўка-кірмаш нацыянальных рамёстваў "Камарова - кола дзён" (в. Камарова, Мядзельскі раён)
  • міжнародны пленэр па кераміцы "Арт-Жыжаль"
  • свята рамеснікаў і народных майстроў "Казюкі" (Гродна)
  • святы беларускага лёну

Фестывалі традыцыйнай культуры і кухні

Фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся"У розныя поры года ў рэгіёнах Беларусі праходзяць цікавыя і шмат у чым унікальныя фестывалі традыцыйнай культуры, якія з кожным годам заваёўваюць усё большую цікавасць шматлікіх гасцей і ўдзельнікаў:

 

 

  • фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" (Нацыянальны парк "Прыпяцкі")
  • фолк-фестываль "Камяніца" (Мінскі раён)
  • фестываль народнага гумару ў Аўцюках (Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён)
  • фестываль сельскага турызму "Заборскi фэст" (Віцебская вобласць, Расонскі раён)
  • фестываль народнай творчасці "Напеў зямлі маёй" (Мінская вобласць)
  • міжнародны фестываль народнай творчасці "Вянок дружбы" (Бабруйск)
  • рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне
  • рэспубліканскі фальклорны фестываль "Берагiня" (Гомельская вобласць, г.п. Акцябрскі)
  • свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") (Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён)

Кулінарны фестываль "Мотальскiя прысмакi" Акрамя таго, у гарадах і вёсках Беларусі, якія славяцца старадаўнімі кулінарнымі традыцыямі, вырошчваннем або зборам ягад, садавіны і агародніны, а таксама паспяховымі прадпрыемствамі харчовай прамысловасці, праводзяцца "смачныя" святы.

Гэта фестывалі малака, бульбы, квасу, піва, сыру, цукерак, яблыкаў, агуркоў, мёду, журавін. Апошнім часам папулярнымі сталі:

  • кулінарны фестываль "Мотальскiя прысмакi" ("Мотальскія пачастункі") (Іванаўскі раён)
  • фестываль "Цукеркавы фэст" (п. Івянец, Валожынскі раён)
  • экалагічны фестываль "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"
  • Дзень агурка ў Шклове
  • "Вішнёвы фестываль" у горадзе Глыбокае

Беларуская кухня Беларуская кухня багата на цікавыя традыцыі прыгатавання, незвычайныя стравы і напіткі. Іх можна пакаштаваць на этнакультурных і кулінарных фестывалях, у этнаграфічных комплексах і аграсядзібах.

Напрыклад, унікальныя стравы, унесеныя ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі ("маслены баран", жытнёвы хлеб).

У буйных культурна-этнаграфічных цэнтрах і запаведніках можна пакаштаваць арыгінальныя алкагольныя напіткі (самагон):

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі