Траецкае прадмесце – маляўнічы старадаўні квартал на беразе ракі Свіслач у цэнтры Мінска. Яго ўтульныя вулачкі і пафарбаваныя ў прыемныя таны дамы з чарапічнымі дахамі сталі своеасаблівым сімвалам Мінска, адлюстраваным на сувенірах і ласунках.
Траецкае прадмесце, Верхні горад, Мінскае замчышча і Ракаўскае прадмесце ўтвараюць гістарычны цэнтр Мінска, дзе захаваліся цікавыя помнікі архітэктуры, праваслаўныя і каталіцкія храмы.
Паселішча Траецкая гара ўзнікла ў ХII–ХIII стагоддзях на ўзвышшы каля ракі Свіслач. Паводле розных версій, назва паходзіць ад старадаўняга Траецкага касцёла, заснаванага вялікім князем Ягайлам, або абарончага рэдута Святой Тройцы, або царквы Святой Тройцы.
У старадаўнія часы прадмесце было гандлёвым цэнтрам, дзе перасякаліся дарогі з Вільні, Полацка, Смаленска, Магілёва, а з канца ХVI стагоддзя тут размяшчалася буйнейшая гандлёвая пляцоўка горада – Траецкі рынак.
У XV–XVII стагоддзях Траецкую гару, Ніжні рынак і Ракаўскае прадмесце акружалі крапасныя збудаванні. Прадмесце было забудавана драўлянымі дамамі, у якіх жылі рамеснікі, гандляры, сяляне і ваенныя.
Старадаўняя планіроўка прадмесця знікла ў 1809 годзе ў час вялікага пажару і адноўлена ўжо ў мураваным выглядзе па праекце, зацверджаным імператарам Аляксандрам I.
У 30-60-я гады ХХ стагоддзя былі разбураны асобныя будынкі прадмесця і цэлыя вуліцы.
У 1980-я гады ў Траецкім прадмесці і Верхнім горадзе былі праведзены рэстаўрацыйныя работы па аднаўленні архітэктурнага аблічча Мінска XIX стагоддзя.
У 2004 годзе ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі зацверджаны межы гістарычнага цэнтра і канцэпцыя яго рэканструкцыі.
Траецкае прадмесце было ўключана ў комплекс Старога горада, пад асаблівую ахову ўзята заходняя частка прадмесця. Пасля рэстаўрацыі яна ператварылася ў натуральны музей пад адкрытым небам, дзе можна ўбачыць будынкі мураванай забудовы XIX стагоддзя.
У 2009 годзе сквер, дзе стагоддзі таму знаходзіўся рынак, атрымаў гістарычную назву Траецкая гара. Тут жа размешчаны пабудаваны ў 1930-я гады Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі.
Сёння ў многіх дамах Траецкага прадмесця размешчаны музеі, антыкварныя і сувенірныя крамы, кавярні і рэстараны, мастацкія галерэі.
Акрамя таго, цяпер прадаўжаецца ўзнаўленне гістарычнага выгляду Траецкага прадмесця і ўзвядзенне страчаных будынкаў Верхняга горада, а таксама аднаго з галоўных аб’ектаў гістарычнага цэнтра – Мінскага замчышча.
Траецкае прадмесце – турыстычная "жамчужына" горада, дзе можна ўбачыць, як выглядаў стары Мінск, азнаёміцца з культурнай спадчынай. Тут знаходзяцца:
Гэты куток Мінска цікавы дамамі – помнікамі архітэктуры, многія з якіх застаюцца жылымі.
У Траецкім прадмесці вы ўбачыце цікавыя скульптуры, прысвечаныя вядомым асобам, напрыклад мастаку Язэпу Драздовічу ("Вечны вандроўнік"), паэту Максіму Багдановічу.
Побач з Траецкім прадмесцем на рацэ Свіслач знаходзіцца невялікі востраў, куды вядзе пешаходны арачны мост. У 1996 г. тут быў адкрыты мемарыял, прысвечаны беларускім воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане.
"Востраў слёз" ("Востраў мужнасці і смутку") стаў адной са знакавых мясцін Мінска. У яго цэнтры – сімвалічная капліца, у аснове якой вобраз храма Ефрасінні Полацкай XII стагоддзя. Пры ўваходзе на востраў – камень з бронзавым абразом Божай Маці…
У былым будынку манастыра мар’явітак, які знаходзіўся ў старадаўнім прадмесці, сёння размяшчаецца Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. Крыху далей размешчаны найстарэйшы дзеючы піваварны завод Беларусі "Аліварыя".
У Траецкім прадмесці працуюць кавярні, кафэ і ўтульныя рэстаранчыкі са старадаўнімі інтэр’ерамі, дзе можна адпачыць пасля прагулкі па горадзе.
Тут вас чакаюць атмасфера застолляў беларускай карчмы, смачныя нацыянальныя стравы, піва і моцныя алкагольныя напіткі.
Траецкае прадмесце размешчана ў гістарычным цэнтры Мінска на левым беразе ракі Свіслач. Самы зручны спосаб дабрацца – мінскае метро (2 лінія, станцыя "Няміга").
Верхні горад – гістарычны цэнтр Мінска. У 1499 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права, а пазней на цэнтральнай плошчы была ўзведзена мураваная ратуша, якая на працягу гісторыі неаднойчы перабудоўвалася.
Сучасная гарадская ратуша адкрылася ў 2003 годзе. Сёння тут размешчаны выставачныя залы, зала прыёмаў. У скверы каля ратушы працуюць сувенірныя крамы.
У Верхнім горадзе таксама находзяцца:
У адноўленым комплексе былога манастыра бернардзінцаў XVIII стагоддзя на вуліцы Кірылы і Мяфодзія адкрыўся 4-зоркавы атэль "Манастырскі", а таксама музейныя экспазіцыі, прадстаўлены археалагічныя знаходкі з тэрыторыі манастыра, прадметы манастырскага побыту.
Ракаўскае прадмесце
Недалёка ад Траецкага прадмесця знаходзяцца мінскі Палац спорту.