Водпуск у Беларусі – адпачывайце актыўна: паляванне, рыбалка, лыжы, і гэта яшчэ далёка не ўсё.
Беларусь – адзін з рэдкіх куткоў некранутай прыроды ў Еўропе. Беларускі ландшафт і клімат ідэальныя для адпачынку, у т.л.:
Лясы, балоты, сельскагаспадарчыя землі займаюць 70% тэрыторыі Беларусі.
Краіна ідэальна падыходзіць аматарам палявання.
Усё больш папулярнымі становяцца арганізаваныя выезды на паляванне, якое праходзіць у натуральных прыродных умовах. Асноўня віды дзічыны:
У Беларусі мноства азёр. Асабліва для рыбалкі падыходзіць Віцебская вобласць, размешчаная на поўначы краіны.
У рэгіёне больш як 2800 азёр і шматлікія рэкі. Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" з’яўляецца адным з самых папулярных у рыбакоў месц – тут больш як 30 відаў рыбы, у т.л.:
Штогод у Беларусі (Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) праходзіць неардынарнае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка", якое аб'ядноўвае аматараў бардаўскай песні, рыбалкі і актыўнага адпачынку на прыродзе з розных краін свету.
Хоць перапады вышынь у Беларусі адносна нязначныя – найвышэйшы пункт знаходзіцца на вышыні ўсяго 345 метраў над узроўнем мора – у краіне пачаў актыўна развівацца гарналыжны спорт.
Візітнай карткай Беларусі сталі сучасныя гарналыжныя комплексы, пабудаваныя ў маляўнічых узгоркавых мясцовасцях. Тут ёсць усё неабходнае для актыўнага адпачынку: складаныя трасы для прафесіяналаў і вучэбныя схілы для навічкоў, развітая інфраструктура.
Прыгажосць беларускай прыроды з яе шматлікімі азёрамі, рэкамі і лясамі заўсёды вабіла аматараў пешага турызму.
Турысты з-за мяжы таксама пачынаюць адкрываць для сябе Беларусь – іх чакаюць цікавыя маршруты і забавы.