Здароўе тых, хто прыязджае ў Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Меддапамога, здароўе

Медыцынская дапамога і здароўе


Здароўе ў час паездак у Беларусь – ад прышчэпак да засцярогі ў ежы

Ці патрэбны якія-небудзь прышчэпкі перад паездкай у Беларусь?

Калі вы плануеце паездку ў Беларусь, вам не патрэбны ніякія канкрэтныя прышчэпкі. Аднак па жаданню вы можаце іх абнавіць, у прыватнасці ад:

  • гепатыту А і Б
  • шаленства
  • тыфу
  • слупняку
  • дыфтэрыі
  • поліяміэліту

Ці існуюць якія-небудзь канкрэтныя пагрозы здароўю ў Беларусі?

У цёплую пару года існуе пагроза захварэць на клешчавы энцэфаліт. Ён выклікаецца вірусам, што пераносіцца кляшчамі, якія часта сустракаюцца ў лясістых раёнах Беларусі.

Як засцерагчыся ад клешчавога энцэфаліту:

  • упэўніцеся, што ваша скура закрыта ў час прагулак у лясістай мясцовасці
  • выкарыстоўвайце сродкі ад насякомых, у саставе якіх ёсць дыэтылметатолуамід (DEET)
  • заўсёды правярайцеся на наяўнасць кляшчоў пасля прагулак па лесе
  • калі пасля прагулкі вы знайшлі на целе кляшча, звярніцеся ў санітарна-эпідэміялагічную службу, дзе кляшча дастануць і правядуць яго даследаванне

Інкубацыйны перыяд клешчавога энцэфаліту доўжыцца ад 7 да 14 дзён. Калі пасля ўкусу вы адчуваеце недамаганне з сімптомамі, падобнымі да грыпу, звярніцеся па медыцынскую дапамогу як мага хутчэй.

Для засцярогі ад ВІЧ/СНІДу ў Беларусі прымайце такія ж меры, як і ў астатніх краінах:

  • пазбягайце незасцярожаных палавых кантактаў, выкарыстоўвайце прэзерватывы
  • абмяжоўвайце кола сексуальных партнёраў
  • пры неабходнасці выкарыстоўвайце толькі аднаразовыя шпрыцы

Існуе магчымасць заражэння шаленствам. Пераносчыкамі гэтай хваробы з'яўляюцца жывёлы (сабакі, лісы і ваўкі). Таму будзьце ўважлівыя і старайцеся пазбягаць кантактаў з жывёламі.

Ці трэба пазбягаць ужыванне якой-небудзь ежы або напіткаў у Беларусі?

Пастарайцеся не піць сырую ваду з вадаправода. Лепш за ўсё ўжываць спецыяльную бутэляваную ваду.

Рызыка радыяцыйнага заражэння ў Беларусі практычна адсутнічае. Аднак у рэгіёнах, што пацярпелі ў час аварыі на Чарнобыльскай АЭС, не варта купляць прадукты ў мясцовых жыхароў, асабліва ягады, грыбы і малочныя прадукты. Такія прадукты лепш набываць у магазінах, дзе яны праходзяць дасканалую праверку на ўзровень радыяцыйнага забруджвання.

Якія меры прафілактыкі варта прымяніць?

У час паездак у Беларусь, як і ў любую іншую краіну, варта мець пры сабе аптэчку першай медыцынскай дапамогі:

  • пластыры
  • бінты і павязкі
  • аднаразовыя пальчаткі
  • парацэтамол / аспірын
  • сродак ад насякомых
  • сродкі для лячэння расстройстваў страўніка
  • нажніцы
  • гіпадэрмічныя шпрыцы і іголкі
  • антысептычныя сурвэткі

Будзьце асцярожныя з жывёламі, асабліва бяздомнымі сабакамі.

Пераканайцеся, што ў вас ёсць комплексная турыстычная страхоўка на час знаходжання ў Беларусі. Яна дапаможа вам, калі неабходна, вылецець на радзіму ў выпадку сур'ёзных праблем са здароўем.

Больш падрабязна аб турыстычнай страхоўцы ў Беларусі

Што рабіць, калі вы захварэлі?

Кваліфікаваную медыцынскую дапамогу вы зможаце атрымаць ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах Беларусі, буйных сельскіх населеных пунктах.

Калі вы сур'ёзна захварэлі, трэба звязацца з вашым пасольствам або мясцовым консульскім дэпартаментам.

Калі вам патрэбна хуткая медыцынская дапамога, пазваніце па тэлефоне 103.

Што рабіць у выпадку сур'ёзных праблем са здароўем у Беларусі

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі