Бяспека паездак у Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Пытанні бяспекі

Пытанні бяспекі


Асабістая бяспека – на што звярнуць увагу, куды звяртацца па дапамогу і інш.

Узровень злачыннасці ў Беларусі

Узровень злачыннасці ў Беларусі адносна нізкі, а злачынствы супраць іншаземцаў адзінкавыя, і ў асноўным гэта выпадкі рабавання.

Звычайныя меры засцярогі гарантуюць вашу бяспеку.

Пасля прыбыцця ў Беларусь неабходна зарэгістравацца ў вашым пасольстве.

Жанчыны, якія наведваюць Беларусь адны

Жанчыны, якія наведваюць Беларусь у адзіночку, павінны прымаць такія ж меры засцярогі, як і ў любой іншай краіне. Не варта заставацца ўначы на вуліцы адной.

З асцярогай стаўцеся да прапаноў незнаёмцаў пачаставаць выпіўкай або падвезці. Пастарайцеся, каб хто-небудзь ведаў, дзе вы знаходзіцеся і калі вернецеся.

У большасці паяздоў беларускага фарміравання не існуе раздзельных купэ – толькі для жанчын або толькі для мужчын. Але гэта не павінна выклікаць непакой, паколькі беларускія мужчыны, як правіла,  вельмі ветлівыя.

Міліцыя ў Беларусі

У беларускую сістэму аховы правапарадку ўваходзяць:

  • органы Міністэрства ўнутраных спраў (міліцыя)
  • Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрпола пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
  • Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ)

Нумары экстранных службаў у Беларусі

У выпадку надзвычайных абставін у Беларусі трэба набраць адпаведны бясплатны нумар:

  • міліцыя 102
  • хуткая медыцынская дапамога 103
  • пажарная служба 101
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі