Адна са знакамітых турыстычных мясцін Беларусі – Сядзіба Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. Круглы год галоўны навагодні чараўнік прымае гасцей у самым вялікім і старадаўнім лесе Еўропы.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы адкрылася ў снежні 2003 года. Маляўнічая прырода, казачная атмасфера і ўнікальныя асаблівасці зрабілі яе адной з самых наведвальных мясцін Беларусі.
Сядзіба размешчана ў старадаўнім запаведным лесе Еўропы, дзе захоўваецца адна з самых вялікіх папуляцый зуброў. Тут жа расла самая высокая жывая навагодняя ёлка ў свеце, узрост якой – 150 гадоў. У навагоднія святы яе ўпрыгожвалі рэкорднай колькасцю лямпачак. На жаль, летам 2014 елка пачала ўсыхаць і яе спілавалі, аднак у пушчы расце яшчэ нямала лясных прыгажунь, гісторыя якіх налічвае не менш за два стагоддзі.
Дзякуючы адмысловым майстрам, рэзідэнцыя стала казачным кутком. Тут вы ўбачыце ўпрыгожаныя ажурнай разьбой драўляныя домікі і арыгінальныя скульптуры чарадзейных персанажаў, пазнаёміцеся з героямі паданняў і казак, прымеце ўдзел у вясёлых забавах і пакаштуеце незвычайныя стравы…
Штогод у белавежскай рэзідэнцыі Дзеда Мароза бываюць тысячы тырыстаў, а ў 2013-м тут прынялі мільённага госця.
13-15 снежня 2013 г. Сядзіба беларускага Дзеда Мароза адзначала 10-гадовы юбілей і 150-годдзе самай высокай яліны. У святочныя дні тут прайшло мноства цікавых мерапрыемстваў з удзелам казачных персанажаў з усяго свету.
Галоўнай падзеяй стала прэзентацыя праекта "Казачная карта Расіі і Беларусі", у час якой у Белавежскай пушчы адкрылася першая міжнародная казачная вярста.
Уваход на тэрыторыю рэзідэнцыі ахоўваюць драўляныя рыцары – Дуб-Дубовіч і Вяз-Вязавіч – раней гэта былі вялізныя дрэвы, якія раслі ў пушчы, але былі пашкоджаны ў час урагану.
Плошча сядзібы – 15 гектараў.
Тут размешчаны:
У час урачыстасцей, прысвечаных 10-годдзю Сядзібы, адкрыліся майстэрня Матухны Зімы і Музей ледзянога побыту.
У майстэрні Матухны Зімы можна зрабіць для сябе і сваіх блізкіх арыгінальны казачны падарунак – аўтарскае навагодняе ўпрыгажэнне або ляльку-матанку – нацыянальную беларускую цацку-абярэг. Акрамя таго, у Сядзібе вы можаце набыць іншыя навагоднія сувеніры.
Па сядзібе курсіруе навагодні поезд, для адпачынку абсталяваны альтанкі, сталы і лаўкі пад навесамі і ў засені дрэў.
Беларускі Дзед Мароз і яго памочнікі прымаюць гасцей круглы год. У розныя месяцы ў сядзібе праходзяць вясёлыя святы з удзелам казачных персанажаў:
Гасцям Белавежскай пушчы і сядзібы Дзеда Мароза прапануюць некалькі варыянтаў міні-падарожжа:
Для індывідуальных наведвальнікаў працуе спецыяльны экскурсійны аўтобус, які адпраўляецца ад цэнтральных варот Белавежскай пушчы згодна з раскладам (пры фарміраванні групы ад 6 чалавек).
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375-1631-56-3-98
Кошт экскурсіі па сядзібе Дзеда Мароза – Br8,50 (для дарослых), Br7 (для дзяцей).
Гасцей у Сядзібе беларускага Дзеда Мароза чакаюць штодзень з 9.00 да 18.00.
Як дабрацца і дзе спыніцца – вы даведаецеся тут.