Як прыехаць у Беларусь, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Як прыехаць

Як прыехаць у Беларусь

Нацыянальны аэрапорт Мінск
Нацыянальны аэрапорт Мінск
Дабрацца ў Беларусь паветраным, чыгуначным і аўтамабільным транспартам лёгка – існуюць прамыя маршруты з большасці еўрапейскіх краін і краін СНД.

Палёт у Беларусь

Большасць падарожнікаў прылятаюць у Беларусь. Нацыянальны аэрапорт Мінск – буйнейшы ў краіне. Гэта сучасны аэрапорт з развітой інфраструктурай (банкі, рэстараны, магазіны і інш.).

Нацыянальная авіякампанія Беларусі "Белавія" прапануе рэгулярныя рэйсы ў буйнейшыя гарады Еўропы і свету, у тым ліку:

  • Абу-Дабі
  • Амстэрдам
  • Астану
  • Барселону
  • Берлін
  • Варшаву
  • Вену
  • Кіеў
  • Лондан
  • Маскву
  • Парыж
  • Рыгу
  • Рым
  • Санкт-Пецярбург
  • Тбілісі
  • Франкфурт
  • Тэль-Авіў

Сярод буйных авіякампаній, якія прапануюць палёты ў Мінск:

  • "Аэрафлот" (Расія)
  • "Люфтганза" (Германія)
  • "Аўстрыйскія авіялініі"
  • "Лот" (Польшча)
  • "Эйр Балтык" (Латвія)
  • "Этыхад Эйрвэйз" (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты)
  • "Эйр Чайна" (Кітай). Першы прамы паветраны маршрут паміж Беларуссю і Кітаем адкрыўся ў маі  2015 года. Авіялінія, якая звязала Пекін, Мінск і Будапешт, стала самым доўгім маршрутам Air China.

Аэрапорт размешчаны амаль за 30 км ад Мінска. Пасля праходжання пашпартнага кантролю вы можаце дабрацца да горада на:

  • аўтобусе (курсіруюць кожную гадзіну);
  • поездзе (ад аэравакзальнага комплексу на спецыяльным рэйсавым аўтобусе можна даехаць да чыгуначнага прыпыначнага пункта Нацыянальны аэрапорт Мінск, адкуль курсіруюць паязды да Мінска і станцыі Смалявічы);
  • таксі (каля 25 еўра);
  • аўтамабілі напракат (машыну можна ўзяць напракат у зале прыбыцця).

У Беларусь на аўтамабілі

Можна прыехаць у Беларусь на аўтамабілі – у краіне шырокая сетка аўтамабільных дарог. Перасякаць граніцу вам давядзецца праз які-небудзь з прапускных пагранічных пунктаў.

Для ваджэння аўтамабіля ў Беларусі вам спатрэбіцца міжнароднае вадзіцельскае пасведчанне. Рух правабаковы. Абмежаванне скорасці руху па аўтамагістралях – 110 км/гадз.

Надпісы на дарожных знаках зроблены на кірыліцы. На знаках каля буйных транспартных развязак выкарыстоўваецца лацінскі алфавіт.

У Беларусі сапраўдныя толькі некаторыя віды замежных полісаў страхавання турыстаў. Страхоўку можна набыць на граніцы на 15 дзён. Кошт яе – ад 5 еўра.

Платныя дарогі ў БеларусіЗ 2013 года ў Беларусі дзейнічае электронная сістэма збору платы за праезд па аўтадарогах – BelToll.

Платнымі з'яўляюцца дарогі агульнай працягласцю 1 786,098 км (НА КАРЦЕ):

  • аўтамагістраль М1/Е 30 Брэст (Казловічы) – Мінск – граніца з Расійскай Федэрацыяй (Рэдзькі) (609 км),

а таксама асобныя ўчасткі аўтамабільных трас:

  • M2 Мінск – Нацыянальны аэрапорт Мінск,
  • M3 Мінск – Віцебск,
  • M4 Мінск – Магілёў,
  • M5/Е271 Мінск – Гомель,
  • M6/ Е28 Мінск – Гродна – граніца з Польшчай (Брузгі),
  • М7/ Е28 Мінск – Ашмяны – граніца з Літвой (Каменны Лог),
  • Р1 Мінск – Дзяржынск,
  • Р21 Віцебск – граніца з Расійскай Федэрацыяй (Лёзна),
  • Р23 Мінск – Мікашэвічы,
  • P28 Мінск – Маладзечна – Нарач,
  • Р99 Баранавічы – Ваўкавыск – Пагранічны – Гродна,
  • пад'езд да граніцы з Польшчай (Бераставіца): ад аўтадарогі Р99 Баранавічы – Гродна.

Праезд па дарогах, якія ўваходзяць у сістэму BelToll:

платны – для вадзіцеляў транспартных сродкаў:

  • з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 т (легкавыя аўтамабілі, пасажырскія мікрааўтобусы), якія зарэгістраваны за межамі Мытнага саюза,
  • з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай большай за 3,5 т (грузавыя аўтамабілі, аўтобусы, дамы на колах).

бясплатны – для вадзіцеляў аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 т з краін Мытнага саюза (Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія, Кыргызстан).

Ад платы таксама вызвалены: мапеды і матацыклы; зарэгістраваныя на тэрыторыі Беларусі колавыя трактары і самаходныя машыны; транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння; маршрутныя транспартныя сродкі, якія ажыццяўляюць гарадскія перавозкі пасажыраў; транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абараназдольнасці і правапарадку, аказання медыцынскай дапамогі, ліквідацыі надзвычайных сітуацый або перавозак грузаў гуманітарнай дапамогі.

Тарыфы за перамяшчэнне па беларускіх аўтамагістралях устаноўлены ў залежнасці ад тэхнічна дапушчальнай агульнай масы транспартнага сродку і колькасці восей і складаюць ад 0,04 еўра да 0,145 еўра за кіламетр.

Абавязковая ўмова – наяўнасць у аўтамабілі спецыялізаванага бартавога ўстройства.

У Беларусь на аўтобусе

Большасць аўтобусаў міжнародных рэйсаў у Беларусь прыбывае на цэнтральны аўтавакзал Мінска.

Хоць аб’ектаў сэрвісу на аўтавакзале няшмат, ён знаходзіцца побач з цэнтральным чыгуначным вакзалам, паслугамі якога можна скарыстацца ўсім, хто прыязджае.

У Беларусь на поездзе

У Беларусі цудоўныя міжнародныя чыгуначныя зносіны. Прыехаць у Мінск на поездзе можна практычна з любога буйнога горада Еўропы і СНД.

Чыгуначны вакзал Мінска – адзін з буйнейшых у Еўропе. Ён працуе кругласутачна і прапануе шырокі спектр паслуг, у тым ліку:

  • рэстараны
  • бары
  • магазіны
  • аптэка
  • камеры захоўвання
  • пакой для гульняў

Як арганізаваць паездку ў Беларусь?

У Беларусі існуюць турыстычныя агенцтвы, якія могуць дапамагчы вам:

1. ДУ "Цэнтр па санаторна-курортнай рабоце "ЦэнтрКурорт" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

2. ТАА "ПарадайсТрэвэл"

3. Турыстычная фірма "Гелена"

4. Кампанія "ТОП-ТУР"

5. Інтэрнэт-партал аб санаторыях Беларусі

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі