Турыстычныя візы, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Візы ў Беларусь

Турыстычныя візы для Беларусі


Віза ў Беларусь: каму патрэбна, як атрымаць, якія дакументы неабходны, колькі каштуе, ці можна прыехаць без візы…

Большасці замежных гасцей для ўезду ў Беларусь неабходна атрымаць візу. У залежнасці ад мэты візіту і тэрмінаў знаходжання яна можа быць транзітная (B), кароткатэрміновая (C) і доўгатэрміновая (D), таксама ўязныя візы падзяляюцца на аднаразовыя, двухразовыя і шматразовыя.

У залежнасці ад мэты паездкі прадугледжаны катэгорыі віз:

  • дыпламатычная
  • службовая
  • дзелавая паездка
  • удзел у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках
  • рэалізацыя гуманітарных праграм, у тым ліку прадастаўленне замежнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыя аздараўлення дзяцей, ажыццяўленне работ на бязвыплатнай аснове
  • падтрыманне рэлігійных сувязей
  • журналісцкая дзейнасць
  • прыватныя справы
  • вучоба
  • работа
  • турызм
  • на пастаяннае пражыванне

Грамадзяне шэрага дзяржаў свету могуць прыязджаць у Беларусь без візы, калі такі парадак прадугледжаны міжурадавымі пагадненнямі.

Акрамя таго, для турыстычных паездак у Беларусі дзейнічаюць некалькі бязвізавых рэжымаў, устаноўленых рашэннем кіраўніка дзяржавы – з зацверджанымі тэрмінамі і ўмовамі знаходжання. Дзякуючы гэтаму іншаземцы, якім, як правіла, беларуская віза патрэбна, таксама могуць наведаць краіну ў спрошчаным парадку.

Падрабязней аб тым, як наведаць Беларусь без візы і грамадзяне якіх дзяржаў могуць скарыстацца гэтай магчымасцю – глядзіце тут.

Каму неабходна беларуская віза

Большасці іншаземцаў для наведвання Беларусі неабходна атрымаць візу, за выключэннем выпадкаў, калі турысту падыходзяць умовы бязвізавых рэжымаў.

Згодна з дзеючымі міжурадавымі пагадненнямі віза ў Беларусь не патрэбна грамадзянам наступных дзяржаў:

  • Азербайджан
  • Албанія (не больш за 30 дзён з даты ўезду, агульная працягласць у каляндарным годзе не павінна перавышаць 90 дзён)
  • Аргенціна (да 90 дзён з даты першага ўезду бесперапынна на працягу каляндарнага года)
  • Арменія
  • Бразілія (да 90 дзён)
  • Венесуэла (да 90 дзён)
  • Грузія
  • Ізраіль (да 90 дзён у кожны перыяд з 180 дзён)
  • Казахстан
  • Катар (да 30 дзён)
  • Кітай (да 30 дзён, але не больш за 90 дзён у каляндарным годзе)
    • Спецыяльны адміністрацыйны раён КНР Ганконг (да 30 дзён у адну паездку)
    • Спецыяльны адміністрацыйны раён КНР Макаа (да 30 дзён, але не больш за 90 дзён у каляндарным годзе)
  • Куба (да 30 дзён)
  • Кыргызстан
  • Македонія (пры наяўнасці прыватнага запрашэння / тэлеграмы, накіравання або запрашэння ўстановы аховы здароўя на лячэнне, хадайніцтва турыстычнай кампаніі, а таксама ў мэтах наведвання пахаванняў)
  • Малдова
  • Манголія (да 90 дзён)
  • Нікарагуа (да 90 дзён)
  • Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (не болей за 90 дзён з даты ўезду)
  • Расія
  • Сэнт-Кітс і Нэвіс (да 30 дзён)
  • Сербія (да 30 дзён)
  • Таджыкістан
  • Турцыя (да 30 дзён)
  • Узбекістан
  • Украіна
  • Чарнагорыя (да 30 дзён)
  • Эквадор (да 30 дзён)

Без віз (да 180 дзён) могуць уязджаць інвестары і іншыя асобы па спісах, складзеных адміністрацыяй індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Акрамя таго, дэкрэтам нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" ўстанаўліваецца бязвізавы парадак уезду для замежных грамадзян, якія наймаюцца на работу рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій, а таксама для заснавальнікаў рэзідэнтаў ПВТ.

Выключэнне таксама складаюць уладальнікі дыпламатычных пашпартоў шэрагу дзяржаў.

Усім астатнім іншаземцам для наведвання Беларусі патрэбны візы.

Як выбраць візу

Кароткатэрміновая віза (С) – тып візы, які найбольш часта выкарыстоўваецца. Такія візы выдаюцца на тэрмін да  90 дзён і падыходзяць для:

  • бізнесменаў
  • студэнтаў
  • уезду па прыватных справах

Кароткатэрміновыя візы могуць быць для аднаразовага, двухразовага або шматразовага ўезду ў залежнасці ад неабходнасці.

Турысты звычайна атрымліваюць групавую кароткатэрміновую візу праз турыстычнае агенцтва.

Доўгатэрміновыя візы (D) выдаюцца на тэрмін дзеяння звыш 90 сутак, але не больш за пяць гадоў, і прадугледжваюць шматразовы ўезд у Беларусь. Яны падыходзяць для:

  • бізнесменаў, якія часта прыязджаюць
  • турыстаў, якія жадаюць застацца ў краіне на больш працяглы час

Транзітная віза (B) выдаецца на тэрмін да аднаго года і прадастаўляе права знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі на працягу двух сутак з каляндарнай даты ўезду пры кожным транзітным праездзе.

Як атрымаць візу

Візы выдаюцца:

  • дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Беларусі
  • консульскімі ўстановамі Беларусі
  • упраўленнем па пытанні ўезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным аэрапорце Мінск (УПУ ГКУ МЗС)

Для атрымання візы неабходны наступныя дакументы:

  • запоўненая анкета для атрымання візы (арыгінал падпісаны асабіста)
  • актуальная фатаграфія пашпартнага ўзору (памер 35х45 мм, твар павінен займаць 70-80% вертыкальнага здымка, здымак мусіць быць зроблены не раней за шэсць месяцаў)
  • пашпарт (арыгінал, тэрмін дзеяння пашпарта — не менш як 90 дзён пасля заканчэння тэрміну дзеяння візы, не менш як 2 чыстыя старонкі для віз)
  • дакументы візавай падтрымкі (у залежнасці ад мэты паездкі; хадайніцтва, зварот, запрашэнне, пацвярджэнне броні, судовая павестка, дазвол на работу і інш)
  • дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з РУП "Белдзяржстрах" або "Белэксімгарант", або дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з любой замежнай страхавой арганізацыяй (ён павінен распаўсюджваць сваё дзеянне на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, прадугледжваць суму не меншую за 10 000 еўра)
  • пацвярджэнне аб выплаце консульскага збору
  • іншыя дакументы, якія могуць быць запатрабаваны па рашэнні консульскай службовай асобы

Віза пасля прыбыцця

Замежныя грамадзяне, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, могуць атрымаць ўязную візу непасрэдна ў аэрапорце.

Для гэтага трэба загадзя, гэта значыць не пазней як за 2 рабочыя дні да плануемай даты прыбыцця, прадставіць дакументы візавай падтрымкі (арыгінал хадайніцтва, а таксама яго копію) ва ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі.

Падаць дакументы можна самастойна (у інфармацыйным пункце УПУ ГКУ МЗС на першым паверсе ½ сектара аэравакзальнага комплексу) або па пошце з улікам тэрмінаў дастаўкі.

Важна! На копіі прадстаўленага дакумента візавай падтрымкі супрацоўнік УПУ ГКУ МЗС паставіць адзнаку (штамп), якая пацвердзіць факт прыёму дакументаў візавай падтрымкі. Наяўнасць такой адзнакі неабходна пры рэгістрацыі на рэйс для замежных грамадзян, якія не маюць дзеючых віз Рэспублікі Беларусь.

Адрас: 220054, г. Мінск, тэрыторыя Нацыянальнага аэрапорта Мінск, упраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (УПУ ГКУ МЗС Рэспублікі Беларусь)
Кантактныя тэлефоны: +375 17 279 20 58, +375 17 279 28 72

Тэрмін выдачы візы

У выпадку прыняцця станоўчага рашэння выдача візы займае максімум 5 рабочых дзён з моманту атрымання заявы (у тэрміновым парадку – на працягу 2 дзён).

Кошт візы

З 1 студзеня 2017 года стаўка консульскага збору за выдачу віз Рэспублікі Беларусь устаноўлена ў памеры 60 еўра для ўсіх тыпаў віз з любой колькасцю ўездаў. Ад збору вызваляюцца іншаземцы ва ўзросце да 14 гадоў.

У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз з 1 ліпеня 2020 года ўстаноўлена стаўка консульскага збору ў памеры 35 еўра за выдачу ўсіх тыпаў уязных віз для грамадзян Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Венгрыі, Грэцыі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мальты, Нідэрландаў, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Францыі, Фінляндыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі і Эстоніі. Стаўка ў памеры 35 еўра ўстаноўлена таксама для асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Латвіі, Літве і Эстоніі. Ад збору 35 еўра вызваляюцца іншаземцы ва ўзросце да 12 гадоў.

Грамадзяне Японіі вызвалены ад выплаты консульскага збору за выдачу любога тыпу візы.

Павышаныя стаўкі консульскага збору пры выдачы беларускай візы для іншаземцаў прымяняюцца:

  • пры разглядзе візавых запытаў загранустановамі Рэспублікі Беларусь у тэрміновым парадку (на працягу 2 рабочых дзён) – у два разы;
  • у Нацыянальным аэрапорце Мінск пры разглядзе візавых запытаў іншаземцаў, у дзяржавах дзяржаўнай прыналежнасці або звычайнага месца пражывання якіх адсутнічаюць беларускія загранустановы – на 50 працэнтаў;
  • у Нацыянальным аэрапорце Мінск пры разглядзе візавых запытаў іншаземцаў, у дзяржавах дзяржаўнай прыналежнасці або звычайнага месца пражывання якіх размешчаны беларускія загранустановы – на 200 працэнтаў.

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь прадастаўляе спіс консульскіх збораў, які рэгулярна абнаўляецца.

Інфармацыя ў сувязі з пандэміяй COVID-19

З 3 красавіка 2022 г. у Беларусі адменены раней уведзеныя абмежаванні на перасячэнне граніцы ва ўмовах COVID-19.

Цяпер у наземных і паветраных міжнародных пунктах пропуску Рэспублікі Беларусь уезд і выезд не абмежаваны:

  • для грамадзян Беларусі;
  • для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (пры наяўнасці візы або выкарыстанні магчымасцей бязвізавага ўезду ў краіну).

З 28 мая 2022 года замежныя грамадзяне могуць уязджаць у Беларусь без ПЛР-тэстаў і дакументаў, якімі пацвярджаецца вакцынацыя супраць каранавіруса.

Усю падрабязную інфармацыю аб асаблівасцях перасячэння Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі  Беларусь і дакументах, неабходных для прадастаўлення ў пункце пропуску, вы можаце паглядзець на афіцыйным сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі