Як павесяліцца і адпачыць у Беларусі, што абавязкова варта ўбачыць і якія месцы наведаць?!
"Краіна замкаў", "Сінявокая", "Лёгкія Еўропы" – так прыгожа і вобразна называюць Беларусь за яе гістарычную спадчыну і ўнікальныя прыродныя багацці, многія з якіх захаваліся да нашых дзён.
Цудоўныя рэзідэнцыі ў Міры і Нясвіжы, самы вялікі рэліктавы лес Еўропы Белавежская пушча і пункты найбуйнейшага на Зямлі геадэзічнага інструменту Дугі Струвэ ўвайшлі ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Але не толькі яны могуць здзівіць гасцей Беларусі. "Касмічныя" пейзажы самых вялікіх балотных масіваў кантынента, унікальныя для ўсёй планеты некранутыя ландшафты ў даліне "палескай Амазонкі" Прыпяці, замкі, палацы і сядзібы розных эпох і стыляў, манастыры і храмы трох рэлігій – у кожным рэгіёне ёсць свае скарбы.
Па волі лёсу Беларусь апынулася на скрыжаванні дарог Еўропы, перажыла дзве сусветныя вайны і многія іншыя канфлікты кантынента, якія пакінулі глыбокі след і, без перабольшання, ператварылі ўсю краіну ў велізарны музей ваеннай гісторыі. Асабліва ўражальныя – гераічныя і трагічныя – старонкі звязаны з Вялікай Айчыннай вайной…
Больш пра славутасці і ўнікальныя мясціны Беларусі – глядзіце тут.
Беларусь – краіна з багатай культурнай спадчынай. Калі ў вас з’явіцца жаданне бліжэй пазнаёміцца з беларускай культурай, атрымаць асалоду ад беларускай музыкі, вы не расчаруецеся.
У большасці гарадоў краіны працуюць музеі і мастацкія галерэі, у сталіцы, усіх абласных цэнтрах і шэрагу буйных гарадоў – тэатры.
Беларусы беражліва захоўваюць народныя традыцыі, і ў этнаграфічных цэнтрах і музеях-скансенах па ўсёй краіне, на шматлікіх фестывалях і святах заўсёды можна ўбачыць выступленні самадзейных калектываў.
Больш падрабязна аб культурных забавах у Беларусі
Беларусы вельмі любяць прыроду і часта праводзяць час на свежым паветры. У гарадах Беларусі шмат паркаў і зялёных зон.
Беларусы таксама любяць спорт. У краіне мноства высакакласных спартыўных аб’ектаў:
Больш падрабязна пра спорт у Беларусі
Штогод па ўсёй краіне праводзіцца мноства мерапрыемстваў на адкрытым паветры:
Беларусы ганарацца сваёй прыродай. Унікальныя прыродныя комплексы ахоўваюцца дзяржавай: у краіне 2 запаведнікі (біясферны і радыяцыйна-экалагічны, закрыты для масавага наведвання) і 4 буйныя нацыянальныя паркі, адзін з якіх – Белавежская пушча – унесены ў Спіс аб’ектаў сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Больш падрабязна аб беларускай прыродзе
У Беларусі дастаткова многа рэстаранаў і бараў. У гарадах і пасёлках таксама мноства кафэ.
У большасці рэстаранаў Мінска вам будзе прапанавана меню на англійскай мове. Аднак у маленькіх кафэ і рэстаранах за межамі сталіцы з гэтым могуць узнікнуць цяжкасці.
Добрыя рэстараны папулярныя, таму рэкамендуецца заказваць столік загадзя. Ваша гасцініца ветліва зробіць гэта для вас.
У Беларусі шмат рэстаранаў, дзе можна паспрабаваць стравы беларускай кухні, а таксама ўстаноў грамадскага харчавання, якія прапануюць міжнародную кухню або стравы хуткага прыгатавання.
Многія рэстараны Беларусі прапануюць эстрадныя выступленні або жывую музыку.
У Беларусі развіваецца індустрыя начных клубаў. Асабліва насычанае начное жыццё ў Мінску.
Дыскатэкі ў асноўным адкрыты ўсю ноч.
У большасці клубаў гучыць поп-музыка. Некаторыя ўстановы прапануюць эстрадныя выступленні.
Начныя клубы ў Беларусі папулярныя ў людзей усіх узростаў, а не толькі ў моладзі.
Казіно ў Беларусі працуюць у рамках устаноўленых заканадаўствам норм. Наведваць ігральныя ўстановы можна з 21-гадовага ўзросту, наведвальнікаў казіно і атрымальнікаў выйгрышу фіксуюць камеры відэанагляду.
Беларусь з’яўляецца адной з найбольш актыўных ігральных юрысдыкцый у рэгіёне, таму ў краіну прыязджаюць аматары азартных гульняў з-за мяжы. Арганізатары бізнесу стараюцца прапанаваць сваім кліентам і іншыя опцыі: браніраванне атэляў, экскурсіі па краіне і г.д. У рамках барацьбы з залежнасцю дзейнічаюць "чорныя спісы" іграманаў, у якія трапляюць па ўласным жаданні альбо па рашэнні суда.