Беларускі ўрад – Савет Міністраў – складаецца з Прэм’ер-міністра Беларусі, віцэ-прэм’ераў, міністраў. Урад падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Па Асноўным законе краіны судовая ўлада ў краіне належыць судам. Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь з’яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам і складаецца з дзвюх палат – Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.