Важная інфармацыя аб тым, што рабіць і з кім звязацца ў выпадку надзвычайных абставін у Беларусі
Узровень злачыннасці ў Беларусі адносна невысокі. Але калі вы сталі ахвярай аграблення, нападзення або іншага злачынства, вы павінны заявіць аб гэтым у міліцыю.
Калі вы пражываеце ў гасцініцы ў Беларусі, паведаміце аб злачынстве персаналу гасцініцы – яны вам дапамогуць звязацца з міліцыяй.
Калі вы пацярпелі і знаходзіцеся ў бальніцы, вы павінны паспрабаваць звязацца з вашым пасольствам або мясцовым консульскім аддзелам як мага хутчэй.
Калі вы захварэлі ў час вашага знаходжання ў Беларусі, звяжыцеся з вашым пасольствам або мясцовым консульскім дэпартаментам.
Усе, хто прыязджае ў Беларусь, павінны набыць турыстычную страхоўку для ўезду ў краіну. Пераканайцеся, што ў вас комплексная страхоўка, каб пры неабходнасці вы маглі атрымаць медыцынскую дапамогу за межамі Беларусі.
У Мінску ёсць прыватныя клінікі. Аплату там прымаюць наяўнымі.
Даведайцеся больш пра медыцынскае абслугоўванне для падарожнікаў у Беларусі
У розныя акцыі, якія парушаюць грамадскі парадак, будзе разумна не ўвязвацца.
Калі вас хочуць арыштаваць, няважна па якіх прычынах, не супраціўляйцеся. Пры першай жа магчымасці папрасіце звязацца з вашым пасольствам або мясцовым консульскім дэпартаментам, якія акажуць вам неабходную дапамогу.
За рулём забаронена ўжываць алкаголь.
Даведайцеся больш пра ваджэнне аўтамабіля ў Беларусі
У Беларусі таксама строга караюцца злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.
Пакараннем за цяжкія злачынствы, такія, як забойства, можа быць таксама пакаранне смерцю.
З тэрарызмам можна сутыкнуцца па ўсім свеце, і вам трэба заставацца пільнымі, дзе б вы ні падарожнічалі. У Беларусі не існуе канкрэтнай пагрозы тэрарызму.