Грошы ў Беларусі – наяўнасць, пластыкавыя карткі, дарожныя чэкі...
Беларускі рубель – нацыянальная валюта Беларусі, не з’яўляецца свабодна канверсоўнай, таму яе нельга набыць да прыбыцця ў краіну.
У Беларусі ў абарачэнні знаходзяцца:
Да дэнамінацыі 2016 года ў суверэннай Беларусі манет у шырокім абарачэнні не было. Аднак з 1996 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпускае памятныя манеты, якія ўяўляюць інтарэс для калекцыянераў i з'яўляюцца законным плацежным сродкам. Серыі прысвечаны розным тэмам, гістарычным падзеям і знакамітым людзям, выкананы з золата, серабра, медна-нікелевага сплаву.
Ва ўсіх гарадах Беларусі шмат пунктаў абмену валюты. Яны найчасцей размешчаны ў:
Таксама можна абмяняць грошы ва ўсіх аддзяленнях банкаў.
Найбольш распаўсюджаная валюта, якую прымаюць банкі і пункты абмену:
У Беларусі, асабліва ў Мінску, шмат банкаматаў для атрымання наяўных грошай. Побач з кожным аддзяленнем ці ў самім танку, а таксама ў гепермаркетах і буйных гандлёвых кропках вы можаце знайсці банкамат.
Пластыкавыя банкаўскія карткі шырока распаўсюджаны ў Беларусі, выкарыстоўваюцца пры разліках за тавары і паслугі ў магазінах, атэлях, рэстаранах, а таксама ў банкаматах і плацёжна-даведачных тэрміналах.
Найбольш распаўсюджанымі міжнароднымі плацёжнымі сістэмамі ў Беларусі з'яўляюцца Visa і MasterCard.
У Беларусі таксама атрымалі развіццё сістэмы разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай.
Продаж і купля дарожных чэкаў American Express у Беларусі спынены.
Паколькі ў Беларусі няма манет, замест іх шырока выкарыстоўваюцца жэтоны і плацёжныя карткі.
У метро выкарыстоўваюцца спецыяльныя пластыкавыя карткі і жэтоны, якія можна купіць на кожнай станцыі.
Таксафоны прымаюць смарт-карткі, якія можна набыць у газетных кіёсках.
Кафейныя аўтаматы прымаюць банкноты.
Гандлёвыя аўтаматы, што ўсё часцей сустракаюцца ў Беларусі, прымаюць жэтоны, якія можна купіць у газетных кіёсках.