Страхаванне турыстаў у Беларусі
Замежныя госці ў Беларусі павінны мець спецыяльную турыстычную страхоўку на ўвесь час іх знаходжання ў краіне.
Які тып страхоўкі неабходны для Беларусі
Для падарожжаў у Беларусь неабходна медыцынская страхоўка на суму мінімум 10 000 еўра.
Страхоўку можна набыць у беларускіх страхавых кампаній або акрэдытаваных замежных страхавых кампаній. Страхавы поліс, які выданы замежнай страхавой кампаніяй, павінен распаўсюджваць сваё дзеянне на тэрыторыю Беларусі і быць сапраўдным на працягу ўсяго перыяду знаходжання.
Наяўнасць турыстычнай страхоўкі – адна з умоў атрымання беларускай візы.
Каму страхоўка не патрэбна
Страхоўка не патрэбна:
-
турыстам, якія праязджаюць праз краіну па транзітнай візе (на паяздах міжнародных зносін, паветраных грамадзянскіх суднах міжнародных авіяліній)
-
дыпламатам і афіцыйным дэлегацыям
-
экіпажам авіялайнераў і персаналу чыгункі
-
грамадзянам дзяржаў, з якімі дзейнічаюць міжнародныя дагаворы, што рэгулююць пытанні аказання бясплатнай хуткай медыцынскай дапамогі (Расіі, Туркменістана, дзяржаў-удзельніц СНД – Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны)
-
бежанцам
-
у іншых выпадках (умовы вызначаны ў міжнародных пагадненнях або ўсталяваны на ўзаемнай аснове). За дадатковай інфармацыяй варта звяртацца ў пасольствы Беларусі.