Беларус Ілья Шымановіч прызнаны лепшым плыўцом 2020 года ЕўропеГалоўным дасягненнем 26-гадовага беларускага плыўца ў мінулым годзе стаў новы сусветны рэкорд на дыстанцыі 100 м брасам на "кароткай" вадзе з рэзультатам 55,34 сек. Гэта адбылося 19 снежня ў Брэсце ў час адкрытага чэмпіянату Беларусі, калі Ілья Шымановіч на 0,07 сек. перасягнуў дасягненне брытанца Адама Піці, які да яго быў лідарам у гэтай дысцыпліне...