Чарнавікі "Вайны і міру" і неапублікаваныя матэрыялы пра Талстога прадстаўлены на выставе ў МінскуНа старонках рамана "Вайна і мір", над якім аўтар працаваў сем гадоў, шмат расказваецца пра беларускія гарады і вёскі, дзе змагаліся героі Талстога. Уплыў Льва Талстога, яго псіхалагічныя назіранні за паводзінамі чалавека на вайне прасочваюцца ў творчасці Максіма Гарэцкага, Івана Мележа, Янкі Брыля, Васіля Быкава...