11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1792 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1300. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 213 993 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 196 284 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1526 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 8 207 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 139 118 тэстаў.