Трыенале Беларускага саюза мастакоў адкрыецца ў МагілёвеМагіляўчане і госці горада пазнаёмяцца з работамі беларускіх аўтараў, створанымі на працягу апошніх трох гадоў. Розныя жанры і тэхнікі на выставе аб'яднае дэвіз VIVAT VITA - "Жывое мастацтва жыве". Паводле слоў супрацоўнікаў музея, кожны твор абавязкова знойдзе свайго паклонніка...