Хакеістаў у Беларусі пачнуць рыхтаваць з шасці гадоў"Раней у нас была практыка набору ў школы дзяцей з сямі гадоў. Міністэрства аховы здароўя, Мінспорту, Мінадукацыі з улікам меркавання спецыялістаў прыйшлі да таго, што магчыма пачаць падрыхтоўку з шасці. Гэта і сусветны вопыт", - сказаў Сямён Шапіра. Каб у бацькоў юных хакеістаў не было праблем з набыццём неабходнай экіпіроўкі, Прэзідэнт даручыў вырашыць гэтыя пытанні аж да стварэння ў Беларусі вытворчасцей па пашыве формы і вырабе іншага інвентару...