Беларускія плыўцы заваявалі 12 узнагарод на адкрытым чэмпіянаце СербііНайбольшага поспеху дабілася Аляксандра Герасіменя, якая перамагла ў фінальным заплыве на дыстанцыі 50 м вольным стылем (25,36 сек.), другой фінішавала беларуска Юлія Хітрая (26,01 сек.). Герасіменя першая дакранулася да борціка і на дыстанцыі 50 м на спіне (28,14 сек.). Залатыя ўзнагароды таксама на рахунку Юліі Хітрай у вырашальным заплыве на 100 м вольным стылем (56,29 сек.), Настассі Куляшовай - 50 м батэрфляем (27,50 сек.)...