"Індыйскую мазаіку" пакажа фотавыстава ў ГомеліБольш за 100 работ складаюць яркую мазаіку. Гэта моманты з розных рэгіёнаў - ад паўночных штатаў Пенджаб і Утаркханд да крайняга поўдня паўвострава Індастан (штат Тамілнад), былой сталіцы Брытанскай Індыі Калькуты, сучаснай сталіцы Дэлі, духоўнага цэнтра індуізму Варанасі, а таксама найбуйнейшых турыстычных цэнтраў Агры і Джайпура...