Арганізатары "Мінскага паўмарафону-2022" чакаюць больш за 10 тыс. удзельнікаўУ бягучым годзе галоўны забег на 21 км пройдзе па абноўленай трасе. Старт будзе дадзены ад стадыёна "Дынама", далей бегуны накіруюцца па праспекце Незалежнасці, павернуць на вуліцу Леніна да гарадской ратушы, Палаца спорту, з праспекта Пераможцаў спартсмены накіруюцца на праспект Машэрава, Старажоўку, цераз Траецкае прадмесце і вуліцу Куйбышава адправяцца на плошчу Перамогі і закальцуюць маршрут фінішам каля галоўнай спартыўнай арэны краіны...