Выстаўка з калекцыі Мацея Радзівіла адкрыецца ў Гомелі 22 красавікаЭкспазіцыя прадэманструе карціны з калекцыі польскага прадпрымальніка і грамадскага дзеяча Мацея Мікалая Радзівіла. Ён на працягу дваццаці гадоў збірае прадметы, якія расказваюць аб яго знакамітых продках. Наведвальнікі ўбачаць арыгінальныя жывапісныя партрэты вядомых еўрапейскіх мастакоў (Бачарэлі, Лампі, Рустэма, Пешкі), графічныя мініяцюры, медалі з каштоўных металаў, шаўковы Слуцкі пояс XVIII стагоддзя...