Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Жнв 2016
Беларуская лёгкаатлетка Таццяна Халадовіч заняла пятае месца на Алімпіядзе ў кіданні кап'я
У лепшай з шасці фінальных спроб кап'ё Таццяны Халадовіч паляцела на 64 м 60 см. У вырашальным этапе спаборніцтваў беларуска выступіла мацней, чым у кваліфікацыі, дзе далёкасць яе кідка склала 63 м 78 см...
19 Жнв 2016
Бягуха Марына Арзамасава выйшла ў фінал Алімпіяды на дыстанцыі 800 м з чацвёртым рэзультатам
Марына Арзамасава з'яўляецца дзеючай чэмпіёнкай свету ў гэтай дысцыпліне. З самага пачатку свайго алімпійскага паўфінальнага забегу яна захапіла лідарства і не ўступала першую пазіцыю нікому да самай фінішнай прамой. Арзамасава фінішавала чацвёртай з рэзультатам 1 мін 58,87 сек...
19 Жнв 2016
Васіліса Марзалюк прайграла ў паядынку за бронзу Алімпіяды ў самай цяжкай катэгорыі жаночай барацьбы
Саперніцай па бронзавым фінале Васілісы Марзалюк была тытулаваная кітаянка Чжан Фэнлю, якая ўжо на першай мінуце паядынку абазначыла свае прэтэнзіі на заваяванне ўзнагароды. Беларуска ж паўтарыла сваё алімпійскае дасягненне чатырохгадовай даўнасці, калі на Гульнях у Лондане заняла 5-е месца...
18 Жнв 2016
Прэзентацыі і выстава да стагоддзя з дня нараджэння мастака Яўсея Майсеенкі пройдуць у Мінску
На мерапрыемстве ў музеі будуць прадстаўлены кнігі "Яўсей Майсеенка" з серыі "Знакамітыя мастакі з Беларусі". Таксама запланаваны паказ дакументальнага фільма "Маналог мастака" рэжысёра Сямёна Арановіча і віртуальная выстава твораў Яўсея Майсеенкі "Я родам з дзяцінства"...
18 Жнв 2016
Беларусь будзе пашыраць сетку Інстытутаў і класаў Канфуцыя на рэгіянальным узроўні
Цяпер у Беларусі працуюць тры Інстытуты Канфуцыя і сем класаў Канфуцыя, а ў пекінскім універсітэце функцыянуе клас беларускай мовы. Міністэрствы адукацыі дзвюх краін цесна падышлі да пытання стварэння Акадэміі Шаўковага шляху ў Беларусі як цэнтра ведаў аб Кітаі...
18 Жнв 2016
Марына Літвінчук заняла 4-е месца на Алімпіядзе ў байдарцы-адзіночцы на 500 м
Для вызначэння прызёраў спаборніцтваў спатрэбіўся фотафініш. На жаль, з трох лодак, рэзультаты якіх вызначала электроніка з дакладнасцю да тысячных долей секунды, байдарка Марыны Літвінчук аказалася апошняй і не ўвайшла ў лік прызёраў. Рэзультат беларускі - 1 мін 54,474 сек...
18 Жнв 2016
Рок-фестываль збярэ ў Рэчыцы музыкантаў з дзевяці краін
У гэтым мерапрыемстве, якое будзе праводзіцца ў фармаце open air, прымуць удзел больш за трыццаць груп з дзевяці краін свету. На працягу двух дзён паклоннікаў жорсткай музыкі будуць забаўляць групы з Нарвегіі, Аргенціны, Польшчы, Украіны, Латвіі, Расіі, Беларусі...
17 Жнв 2016
Марына Літвінчук выйшла ў фінал Алімпіяды ў байдарцы-адзіночцы на 500 м
Марына Літвінчук выйграла першы паўфінальны заезд з рэзультатам 1 мін 55,641 сек. Усю дыстанцыю беларуска лідзіравала і не аддала гэту перавагу ніводнай з саперніц. Раней у папярэднім заездзе яна паказала больш высокі рэзультат - 1 мін 53,966 сек...
17 Жнв 2016
Вівіян Хагнер выступіць у Мінску з "Легендай на скрыпцы Страдывары"
На канцэрце ў Мінску артыстка будзе выступаць у суправаджэнні міжнароднага камернага аркестра East-West Chamber Orchestra, які створаны беларускім піяністам і дырыжорам, мастацкім кіраўніком фестывалю Башмета Расціславам Крымерам...
17 Жнв 2016
Больш як 100 музеяў прымуць удзел у форуме "Музеі Беларусі" ў Магілёве
У маючым адбыцца форуме прымуць удзел 95 дзяржаўных і ведамасных музеяў, 17 грамадскіх і 9 школьных. Форум прадаставіць унікальную магчымасць для беларускай музейнай грамадскасці правесці шэраг прафесійных сустрэч і абмяняцца вопытам...
17 Жнв 2016
"Дрыбінскія таржкі" запрашаюць на мастацкі вернісаж
Майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці прадставяць свае вырабы і прапануюць гасцям мерапрыемства паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе сувеніраў з шэрсці, валёнак, керамікі. "Літаратурная гасцёўня" чакае гасцей рэгіянальнага свята на паэтычныя чытанні...
17 Жнв 2016
Беларуская кап'якідальніца Таццяна Халадовіч выйшла ў фінал Алімпіяды з пятым рэзультатам
Халадовіч з'яўляецца дзеючай чэмпіёнкай Еўропы ў гэтай дыстанцыі. Для выхаду ў алімпійскі фінал ёй дастаткова было адной спробы. З рэзультатам 63 м яна трапіла ў вырашальны раўнд...
17 Жнв 2016
Таццяна Шаракова заняла 9-е месца ў омніуме на Алімпіядзе
Перад заключным відам омніума беларуская спартсменка ішла на 8-м месцы ў агульнай класіфікацыі. У гонцы па ачках (дыстанцыя - 25 км) Шаракова паказала 4-ы рэзультат і зарабіла 50 балаў, якія дабавіла да ранейшых 114 у яе скарбонцы. З агульнай сумай 164 ачкі яна заняла падагульняючае 9-е месца...
16 Жнв 2016
Аліна Талай выйшла ў паўфінал у бегу на 100 м з бар'ерамі ў Рыа
Аліна ўпэўнена выйшла ў паўфінал, заняўшы другое месца ў сваім папярэднім забегу з часам 12,74 сек. Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі ў гэтай дысцыпліне - Кацярына Паплаўская ў сваім забегу фінішавала з сёмым рэзультатам (13,45 сек.) і не здолела прабіцца ў паўфінальную стадыю...
16 Жнв 2016
Заключэнне па ўнясенні ў спіс спадчыны ЮНЕСКА Будслаўскага фэсту эксперты падрыхтуюць да лістапада
Спецыялісты ЮНЕСКА праводзяць экспертызу беларускай традыцыі святкавання ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, які прэтэндуе на ўключэнне ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Гэты беларускі элемент нематэрыяльнай культуры знаходзіцца ў ліку прэтэндэнтаў на прадстаўніцтва ў сусветнай спадчыне...
16 Жнв 2016
Беларускі экіпаж жаночай байдаркі-двойкі заняў 6-е месца на Алімпіядзе на дыстанцыі 500 м
Беларускія спартсменкі паказалі рэзультат 1 мін 46,967 сек. Пасля таго як удзельніцы галоўнага заезда мінулі палавіну дыстанцыі, беларускі былі чацвёртымі. На жаль, нагнаць тэмп яны не здолелі і на фінішы апярэдзілі толькі два экіпажы - з Казахстана і Аўстраліі...
16 Жнв 2016
Тэатральныя калектывы з 17 краін прымуць удзел у фестывалі "Белая вежа"
У форуме прымуць удзел 27 калектываў з 17 краін: Арменіі, Румыніі, Германіі, Латвіі, Расіі, Украіны, Польшчы, Малдовы, Казахстана, Кыргызстана, Францыі. Паказ спектакляў (на васьмі мовах) будзе праводзіцца на пяці сцэнічных пляцоўках. У афішы прадстаўлена драма, мюзікл, рок-опера, фантасмагорыя, непраўдападобная прытча...
15 Жнв 2016
Велагоншчыца Таццяна Шаракова паказала лепшы рэзультат у першым відзе омніуму ў Рыа
У першай гонцы омніуму - скрэтчы - беларуска паказала лепшы рэзультат сярод усіх 18 удзельніц, набраўшы 40 балаў. На два ачкі менш у брытанкі Лауры Трот. Сёння ўвечары Таццяна Шаракова прыме ўдзел яшчэ з двух відах трэкавага мнагабор'я - гонцы праследавання і гонцы з выбываннем...
15 Жнв 2016
Надзея Ляпешка і Марына Літвінчук выйшлі ў фінал Алімпіяды ў байдарцы-двойцы на 500 м
У саперніцтве з шасцю экіпажамі беларускі фінішавалі першымі ў сваім паўфінальным заездзе з рэзультатам 1 мін. 42,285 сек. Для выхаду ў вырашальны этап спаборніцтваў дастаткова было ўвайсці ў тройку мацнейшых...
14 Жнв 2016
Беларуска Вольга Мазуронак заняла 5-е месца ў марафоне на Алімпіядзе
Рэзультат Вольгі Мазуронак на дыстанцыі 42 км 195 м - 2 гадз 24 мін 48 сек. Беларуска зрабіла знакамітым саперніцам сюрпрыз у час спаборніцтваў. Роўна на сярэдзіне забегу яна вырвалася ў лідары. На жаль, на апошніх кіламетрах беларуску змясцілі з прызавых пазіцый, але ў яе хапіла сіл ўвайсці ў топ-5 спартсменак...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі