Больш за 800 тыс. дзяцей прынялі ўдзел у мерапрыемствах дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" праходзіла ў Беларусі з 10 снежня 2020 года па 10 студзеня 2021-га. Штогод падчас акцыі кіраўнікі міністэрстваў і іншых органаў дзяржкіравання, мясцовых улад, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнаты і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы...