Каляды і Новы год-2018 у БеларусіКаляды і Новы год – сапраўды чароўны час, напоўнены цеплынёй сяброўскіх сустрэч, натхненнем і, вядома, знаёмым з дзяцінства прадчуваннем цуду. А яшчэ – жаданнем зрабіць хаця б маленькае падарожжа і атрымаць сваю зімовую порцыю свежых эмоцый. Упэўнены, вы плануеце ўжо, як правесці навагоднія канікулы-2018, таму некалькі інтрыгуючых ідэй з Беларусі напэўна спатрэбяцца...