Гістарычны музей Беларусі прапануе "наведаць" аб'екты, якія не захавалісяМагчымасць зазірнуць у неіснуючую рэальнасць з'явілася дзякуючы сучасным 3D-тэхналогіям. Не выходзячы з музея, госці могуць наведаць гістарычныя аб'екты, якія не захаваліся да нашых дзён, убачыць іх у першапачатковым стане і нават зрабіць па іх невялікае падарожжа. Так, наведвальнікі могуць апынуцца ў Крэўскім замку, які знаходзіцца ў невялікім гарадку Крэва за 100 км ад Мінска. Замак датуецца XIV стагоддзем...