6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1855 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1820. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 204 958 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 186 394 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1480 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 17 925 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 068 847 тэстаў.