11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1833 пацыенты з COVID-19, выпісаны - 2364. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 212 201 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 194 984 пацыентч, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1517 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 12 917 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 4 130 911.