Партызанкі, снайперы і лётчыцы. БЕЛТА і БСЖ прэзентуюць у Мінску фотавыставу аб жанчынах на вайне"Нараўне з мужчынамі нашы жанчыны ваявалі ў партызанскіх атрадах, ішлі снайперамі на фронт, садзіліся за штурвалы самалётаў і рычагі танкаў, арганізоўвалі дыверсіі захопнікам. Усё гэта яны і ўсё гэта пра іх - мужных, моцных, адданых сваёй сям'і і сваёй краіне беларусках", - адзначылі ў БСЖ...