Струнны квінтэт "Серанада" закрые музычны сезон у Вялікім тэатрыУ гэты вечар на сцэне культурнай установы прагучаць знакамітыя вальсы: Андрэя Пятрова з кінакамедыі "Беражыся аўтамабіля", Яўгена Догі з драмы "Мой ласкавы і пяшчотны звер", "Беларускі танец" з "Палескай сюіты" Яўгена Глебава, марш Ісака Дунаеўскага з "Вясёлых рабят", а таксама песні, якія знаёмыя, бадай, усім...