Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Чэр 2015
Свята "Купалле" ў Александрыі ў гэтым годзе зробіць акцэнт на моладзь
Шосты раз маштабнае мерапрыемства ў Александрыі збярэ сяброў з Балгарыі, Расіі і Украіны. Асноўныя мерапрыемствы пачнуцца 4 ліпеня з адкрыцця выстаўкі-кірмашу "Каля дняпроўскіх вод - зноў купальскі карагод"...
10 Чэр 2015
У "Славянскім базары ў Віцебску" прыме ўдзел рэкордная колькасць краін
"У гісторыі фестывалю гэта ўпершыню. Прычым побач з фестывальнай пляцоўкай у нас устаноўлена толькі 34 флагштокі, таму давядзецца ўстанавіць пяць дадатковых"...
10 Чэр 2015
Больш як 70 экспанатаў прадставіць выстаўка "Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона" ў Мінску
Сярод праваслаўных ікон, размешчаных у экспазіцыі, вылучаюцца высокамастацкія хромалітаграфіі адэскага выдаўца Яфіма Фясенкі, які атрымаў першы прыз на Сусветнай міланскай выстаўцы за прадстаўленыя творы, і хромалітаграфіі Івана Сыціна...
10 Чэр 2015
Сетку беларускага бістро створаць у Мінску
"У Мінску плануецца пашыраць сетку беларускай кухні. Напрыклад, у 2016 годзе пад брэндам "Радзівілаўскі" створаць сетку беларускага бістро. У бліжэйшы час у сталіцы пачнуць мадэрнізацыю трох аб'ектаў, якія ўвойдуць у аб'яднанне"...
10 Чэр 2015
Дадатковы поезд Мінск-Віцебск на час "Славянскага базару" пачне курсіраваць 7 ліпеня
Поезд будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.48 і прыбываць у Віцебск у 16.25. Беларуская чыгунка таксама прадугледзела зручны графік руху ў зваротным напрамку...
10 Чэр 2015
Наіўнае мастацтва і абстракцыянізм прадстаўлены на выстаўцы сучасных абразоў у Віцебску
Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 10 чэрвеня ў віцебскай Ратушы па выніках міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Польшчы. У экспазіцыі амаль 40 работ беларускіх, украінскіх і польскіх мастакоў, якія працуюць у розных тэхніках...
9 Чэр 2015
Фестываль "Купальскае кола" пройдзе ў фармаце open-air
Фестываль адбудзецца 20 і 21 чэрвеня. Пройдзе пад адкрытым небам - у музейным комплексе старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі"...
9 Чэр 2015
Стыпендыя Чапскага ўпершыню ўручана ў Мінску
Такую форму заахвочвання ініцыятыўных мінскіх студэнтаў плануецца зрабіць штогадовай. Стыпендыю будуць атрымліваць аўтары сацыяльна значных праектаў, якія былі рэалізаваны ў Мінску і зрабілі жыццё мінчан больш камфортным у ходзе рэспубліканскага праекта "Мінская змена"...
9 Чэр 2015
Копіі слуцкіх паясоў з'явяцца ва ўсіх музеях Мінскай вобласці
У час сустрэчы з губернатарам прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі прапанавалі закупіць копіі паясоў, якія вырабляюць на фабрыцы ў Слуцку, ва ўсе музеі вобласці...
9 Чэр 2015
У Беларусі аб'яўлены творчы конкурс сярод школьнікаў "Гэта твой свет заўтра" да 70-годдзя ААН
Конкурс праводзіцца ў розных намінацыях: жывапіс (графіка, калаж і г.д), фатаграфія (калаж, камп'ютарная графіка), вершы, песні, відэаролікі...
8 Чэр 2015
Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў медалём Францыска Скарыны
Гэтай узнагароды Патрык Джозэф Хікі ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё беларускага алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў...
8 Чэр 2015
Кіраўнікі замежных СМІ ўдастоены падзякі міністра інфармацыі Беларусі
За вялікі асабісты ўклад у развіццё беларуска-расійскага інфармацыйнага супрацоўніцтва падзякай адзначаны першы намеснік генеральнага дырэктара ТАСС Міхаіл Гусман, прэзідэнт Еўразійскай Акадэміі тэлебачання і радыё Валерый Рузін...
8 Чэр 2015
Удзельнікі медыяфоруму ў Мінску абмяркуюць стратэгіі развіцця медыяпрасторы сваіх краін
"Галоўная задача медыяфоруму - гэта не дасягненне нейкіх лічбавых або колькасных паказчыкаў, а што больш важна - каласальны абмен інфармацыйнымі патокамі і ведамі"...
8 Чэр 2015
Інфармсавет СНД пройдзе ў Мінску 8 чэрвеня
Савет кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краін СНД пройдзе ў Мінску 8 чэрвеня на X Беларускім міжнародным медыяфоруме "Парнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі"...
5 Чэр 2015
Мінск у 2017 годзе прыме маладзёжны чэмпіянат Еўропы па фехтаванні
Аб гэтым стала вядома падчас пасяджэння кангрэса Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE), які праходзіць у швейцарскім Монтры...
5 Чэр 2015
Свята майстроў драўлянай скульптуры адкрыецца 10 чэрвеня ў Мядзельскім раёне
На працягу дзевяці дзён усе жадаючыя змогуць паглядзець, як з бярвёнаў нараджаюцца скульптурныя кампазіцыі. Майстры будуць працаваць па сваіх эскізах. Конкурсныя драўляныя скульптуры і пано застануцца ў пасёлку ў якасці падарунка яго жыхарам...
5 Чэр 2015
Міжнародны фестываль вулічнага мастацтва адбудзецца ў Гродне 27-28 чэрвеня
На некалькіх сцэнах у цэнтры горада ўдзельнікі прадставяць розныя напрамкі вулічнага мастацтва - будуць здзіўляць пантамімай, жывымі статуямі, фаер-шоу, яркай анімацыяй і ігрой музыкантаў...
4 Чэр 2015
Прыём заявак на нацыянальны адбор дзіцячага "Еўрабачання-2015" завершыцца 15 чэрвеня
Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і правіламі конкурсу, што ўстанаўлівае Еўрапейскі вяшчальны саюз...
4 Чэр 2015
Міжнародны злёт турбізнесу пройдзе ў Беларусі з 5 па 7 чэрвеня
Беларусь прадставяць некалькі буйных турыстычных кампаній і тураператараў...
4 Чэр 2015
Жыхары Беларусі і Вялікабрытаніі паўдзельнічаюць у пешым марафоне "Дружба і талерантнасць"
Марафон стартуе 7 чэрвеня ў 9.00 каля мемарыяльнага комплексу "Яма" і завершыцца каля комплексу "Трасцянец". Як мяркуецца, у праходжанні ўсёй дыстанцыі - 42 км - будуць удзельнічаць чатыры грамадзяніны Вялікабрытаніі і шэсць беларусаў...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі