4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1869 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 995. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 201 831 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 183 625 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 1461 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 4686 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 047 470 тэстаў.