Бібліятэкі Мінска 21 красавіка запрашаюць на "Бібліяноч"Так, навуковая бібліятэка БНТУ запрашае ў свет коміксаў і фантастыкі. Тут можна сустрэцца з такімі пісьменнікамі, як Вольга Грамыка, Людміла Рублеўская, Сяргей Слюсарэнка. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыецца 16 тэматычных пляцовак, разлічаных на розны ўзрост. Маленькім наведвальнікам прапануюць аквагрым, займальныя хімічныя вопыты, шоу мыльных бурбалак, майстар-класы юных мастакоў...