"Быццам акрамя дранікаў пачаставаць няма чым". Браніславаўна здзіўляе турыстаў стравамі па забытых беларускіх рэцэптахБоршч з пампушкамі, гарохавы суп з вэнджанінай, юшка, патраўка, крупнік, малочная зацірка, мачанка з блінамі, галушкі з душамі, рыба - смажаная, фаршыраваная і запечаная, саленні, пірагі і булачкі - і гэта далёка не ўвесь спіс таго, што Алена гатуе ў вясковай печы. Прычым турысты тут бываюць як з Беларусі, так і далёкіх краін, напрыклад з Мексікі і Аўстраліі...