Аб "35 гадах пад знакам Ч" раскажа выстава ў ГомеліАрганізатары адзначылі: ёсць падзеі, якія рэзка падзяляюць гісторыю на "да" і "пасля". Такой рысай у многім стала чарнобыльская катастрофа. Новая рэальнасць абумовіла пошук новай канцэпцыі асобы ў мастацтве. "Мастацтва пасля Чарнобыля не толькі расказвае пра разбуранае ўзрывам рэактара жыццё людзей, яно схіляе да філасофскіх разважанняў аб безабароннасці чалавека перад тэхнагеннымі катастрофамі...