XXX Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 1 па 8 лістапада"Слоган нашага кінафестывалю "Кіно са знакам якасці" мы выбралі, арыентуючыся на Год якасці. Фестываль "Лістапад" заўсёды славіўся тым, што тут з'яўляліся не толькі прэм'ерныя фільмы, але і тыя фільмы, якія ўжо зарэкамендавалі сябе і атрымалі ўзнагароды на іншых кінафестывалях. Сюды трапляла тое кіно, якое сапраўды мела знак якасці", - дадала Ірына Дрыга...