29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка гравюр Рэмбранта будзе экспанавацца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 5 мая па 3 ліпеня. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА куратар выстаўкі Вольга Кліп, экспазіцыю складуць 70 арыгіналаў вялікага галандца.
Калекцыя прывезена з Італіі і ўваходзіць у склад аднаго з буйнейшых прыватных збораў графікі ў Еўропе, што налічвае больш за 4 тыс. экзэмпляраў. Калекцыя з'яўляецца нацыянальным набыткам Італіі.
Як расказала Вольга Кліп, у экспазіцыю ўключаны работы сакральнага зместу, на якіх адлюстраваны бытавыя сцэнкі, партрэты, гравюры паводле матываў яо жывапісных твораў.
Рэмбрант Харменс ван Рэйн (1606-1669) - галандскі мастак, буйнейшы прадстаўнік залатога века галандскага жывапісу.