21 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аб заснаванні ордэна сям'і для бацькоў, якія выхоўваюць пяцярых і больш дзяцей. Станоўчую ацэнку гэтай ініцыятыве кіраўнік дзяржавы даў сёння на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гатовы разгледзець і падтрымаць прапанову аб заснаванні ордэна сям'і", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Гэта ўзнагарода прызначана павысіць прэстыж сям'і і абодвух бацькоў у выхаванні дзяцей. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што неабходна пашыраць меры, накіраваныя на падтрымку сям'і, бацькоў і дзяцей.