29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-тур прадстаўнікоў кітайскіх СМІ ў Беларусь запланаваны на 1-7 мая. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У праграме прэс-туру - сустрэча кітайскіх журналістаў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Намеснік міністра інфармацыі адзначыў, што сярод удзельнікаў прэс-туру будуць прадстаўнікі амаль 40 выданняў - інфармацыйных агенцтваў, электронных сродкаў масавай інфармацыі і інш. Для замежных гасцей падрыхтавана насычаная праграма знаходжання, у тым ліку яны наведаюць XXI Міжнародную спецыялізаваную выстаўку "СМІ ў Беларусі", якая пройдзе ў Мінску 3-6 мая. Аляксандр Карлюкевіч звярнуў увагу, што Кітай з'яўляецца спецыяльным госцем выстаўкі.
Курыраваць знаходжанне журналістаў з КНР будзе Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.