14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1967 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2314. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 219 663 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 202 446 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1554 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 24 668 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 191 207 тэстаў.