20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1778 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2292. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 230 494 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 214 366 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1610 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 15 060 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 295 374 тэсты.