15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1941 пацыент з COVID-19, выпісаны 2054. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 221 604 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 204 500 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1564 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 24 888 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 216 095 тэстаў.