15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1222 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1348. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 340 023 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 330 483 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2393 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 19 263 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 5 608 959 тэстаў.