15 красавіка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Работы фатографа БЕЛТА Аксаны Манчук прадстаўлены ў Дзяржаўным Эрмітажы ў Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У Санкт-Пецярбургу 14-16 красавіка праходзіць XV Медыяфорум маладых журналістаў "Дыялог культур". У праграму ўключана фотавыстава "Я тут жыву". Па традыцыі яна размяшчаецца ў залах галоўнага штаба Эрмітажа, якія могуць умясціць 300 работ 50 фотакарэспандэнтаў.
Аксана Манчук прадставіла на выставе восем фотаработ аб Студэнцкай вёсцы ў Мінску. Гэты фотапраект рыхтаваўся 1,5 года пад куратарствам вядомага расійскага фатографа Юрыя Козырава. "Праект называецца "Вавілон". Ён прысвечаны студэнтам, якія прыязджаюць вучыцца ў Беларусь з розных краін свету. Я хацела паказаць, што, нягледзячы на ўсе адрозненні, у гэтых маладых людзей ёсць шмат агульнага", - расказала Аксана Манчук.
Старшыня медыякангрэса "Садружнасці журналістаў", сакратар Саюза журналістаў Расіі Ашот Джазаян адзначыў, што на выставе прадстаўлены вельмі цікавыя работы, лепшыя, на думку арганізатараў, былі адзначаны дыпломамі.