12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 843 пацыенты з COVID-19, выпісаны - 600. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 336 881 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 327 087 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2363 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 9 180 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 563 117 тэстаў.