25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Студэнты БДУ сталі пераможцамі V Еўразійскай студэнцкай алімпіяды Social innovations. Дыплома першай ступені ўдастоена каманда факультэта філасофіі і сацыяльных навук (ФФСН) SafeWork, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.
На другім месцы размясцілася зборная Белгародскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта "Місія дабра". "Бронзавым прызёрам прызнана каманда Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава".
Усяго ўдзельнікамі інтэлектуальнага спаборніцтва сталі дзевяць студэнцкіх каманд з Беларусі і Расіі. Праграма алімпіяды ўключала пяць конкурсных этапаў. Студэнты прадставілі відэаролікі, у якіх прадэманстравалі назву, эмблему і дэвіз каманд. Таксама ўдзельнікі праверылі свае веды ў конкурсе "Сацыяльны эрудыт", рашылі кейс па аналізе рэальных сітуацый спецыялістаў па сацыяльнай рабоце, прайшлі бліц-апытанне ад каманд-сапернікаў. Акрамя таго, студэнты прэзентавалі сацыяльныя праекты, сутнасць якіх у аказанні дапамогі ў крызісных сітуацыях шляхам укаранення сацыяльных інавацыйных тэхналогій.
Арганізатарам алімпіяды выступіла кафедра сацыяльнай работы і рэабіліталогіі ФФСН БДУ.